Яхтсменка Таццяна Драздоўская перамагла ў заключнай гонцы ў фінале Кубка свету ў французскім Марселі, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Беларускай федэрацыі паруснага спорту.

Вырашальны этап у барацьбе за ганаровы трафей ў Францыі складаўся ажно з 11 гонак. У класе яхт «Лазер-Радыял» Таццяна Драздоўская адабралася ў заключную гонку і змагла фінішаваць у ёй першай. Агулам беларуска набрала 78 ачкоў.

Трэцяя пазіцыя ў спартсменкі з Фінляндыі Туулы Тэнканен (73 ачкі), на другім радку выніковага пратаколу размясцілася венгерка Марыя Ердзі з сумай у 54 балы. Фінал Кубка свету па парусным спорце ў Марсэлі завяршыў серыю турніраў, у якую сёлета ўвайшлі тры найбуйнейшыя міжнародныя рэгаты ў японскім Гамагоры, амерыканскім Маямі і французскім Ерэ.

Спаборніцтвы ў фінале праходзілі ў дзесяці алімпійскіх відах праграмы. У гонках брала ўдзел больш за 212 яхтсменаў з 34 краін, эліта паруснага спорту: медалісты алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і лідары міжнароднага рэйтынгу. У класе «Лазер-Радыял» за перамогу змагаліся 24 спартсменкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0