Хачу падзяліцца з чытачамі НН сваім фота, на якое ўдала, як мне падаецца, трапілі два сімвалы Беларусі.

На сваёй дачы каля ракі Іслач на Валожыншчыне я паставіў на лазні флюгер-«Пагоню». Купіў яго ў Літве каля васьмі гадоў таму, бо лічу «Пагоню» гістарычным сімвалам нашай краіны, якім трэба ганарыцца.

За лазняй расце клён і аднаго разу бусел сеў на яго верхавіну. Я якраз глядзеў з акна другога паверха. Гэта працягвалася некалькі імгненняў, але пад рукой аказаўся фотаапарат, і два сімвалы — гістарычны ў выглядзе «Пагоні» і сімвал шчасця, бусел, — апынуліся на адной лініі, як пажаданне росквіту і шчасця ўсёй Беларусі на вякі вечныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?