sk.gov.by

sk.gov.by

Паводле падазрэння ў забойстве 19-гадовай студэнткі Жыліцкага каледжа ў Кіраўскім раёне затрыманы яе 17-гадовы аднагрупнік, паведамілі ў СК. 

Нагадаем, што цела дзяўчыны было знойдзена каля прыпынку в. Паўловічы.

 29 мая дзяўчына вярталася з заняткаў у каледжы дадому. Выйшаўшы на прыпынку грамадскага транспарту і ідучы да дома, дзяўчына сустрэла свайго аднагрупніка. У ходзе размовы паміж імі адбылася сварка, у выніку якой хлопец нанёс дзяўчыне цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём.

Затым ён перанёс цела дзяўчыны ў кусты каля яго дома, дзе яно і праляжала да выяўлення. Акрамя таго, ён забраў яе тэлефон і грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0