У аўторак надвор'е будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём па ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы.

Уначы +10.. + 16°С, удзень +19.. + 25°С.

13 чэрвеня пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўдні краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. 

Удзень +20.. + 26°С.

14 чэрвеня без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы +8.. + 15°С, максімальная днём ад + 20°С па паўночным усходзе да + 28°С па поўдні краіны.

Згодна з pogoda.by дажджы таксама чакаюцца на выходных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?