11.06.2018 / 12:45

Беларускі турнір па валейболе прайшоў у Філадэльфіі

10 чэрвеня беларуская супольнасць Філадэльфіі арганізавала актыўны адпачынак з землякамі «Беларусы, разам лягчэй». У Tamanend Park (Пенсільванія) адбыўся турнір па валейболе (змешаныя каманды), удзел узялі 8 каманд. Прыехалі адпачыць разам і паспаборнічаць беларусы Нью-Джэрсі, Пенсільваніі і Нью-Ёрка. На пляцоўках была толькі сяброўская атмасфера і дух яднанння. Было так хораша, што нават дождж не змог сапсаваць настрой гульцоў і заўзятараў. Пасля гульняў першыя тры месцы атрымалі прызы і пачаставаліся смачным шашлыком.

Арганізатары, сем’і Акулавы і Кудзінавы, а таксама Руслан Ражко і Аляксандр Аляхновіч разлічваюць штогод праводзіць падобныю імпрэзы, каб аб’ядноўваць беларускую суполку ў Філадэльфіі і запрашаць беларусаў з іншых штатаў.

Даслала чытачка Ганна Шарко

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру