За два дні набралася сотня такіх ахвотных.

Людзі адгукнуліся на прапанову падтрымаць народнага паэта Рыгора Барадуліна, які зноў трапіў у бальніцу.

У паэтавай кватэры грувасьціцца гара кніг — апошнім часам выдавецтвы плацілі аўтары ганарары асобнікамі. Таму журналісту Глебу Лабадзенку прыйшла ў галаву думка зьвярнуцца да людзей з прапановай набываць кнігі Барадуліна з аўтографам Народнага паэта. Хто колькі заплаціць.

За першыя два дні каля сотні чалавек абвясьцілі праз электронную пошту пра жаданьне ахвяраваць на Барадуліна. Да прыкладу, адна пэнсіянэрка прапанавала сто тысяч рублёў. Грамадзянін Польшчы прапанаваў 100 эўра за дзьве кнігі. У асноўным людзі прапануюць ад 50 да 100 тысяч рублёў. За дзень сума склала два мільёны.

Ужо ня першы раз Рыгор Барадулін трапляе ў шпіталь. Трэба лекі, трэба адпачынак. Сьціплая пэнсія паэта абмяжоўвае старога чалавека...

Глеб Лабадзенка просіць дасылаць замовы на свой электронны адрас [email protected]. Трэба пазначаць, колькі трэба кніжак і колькі адрасат пералічыць за гэта грошай. Глеб прыносіць кнігі ў лякарню, Барадулін іх падпісвае, і Глеб дастаўляе творы тым, хто зрабіў заказ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?