Падчас цырымоніі ўручэння прэміі «Тоні» 10 чэрвеня акцёр Роберт Дэ Ніра двойчы нецэнзурна вылаяўся на адрас Дональда Трампа. Яго кароткую заяву сустрэлі бурнымі авацыямі.

«Я скажу адно — ды пайшоў Трамп ***!», — сказаў акцёр, пасля чаго зала выбухнула апладысментамі. Пасля гэтага ён дадаў: «Хопіць з ім ветлівасці, ды пайшоў Трамп ***!»

З гэтай заявай акцёр выступіў перад тым, як уручыць статуэтку музыку Брусу Спрынгстыну. Амерыканскі канал CBS, які вёў трансляцыю цырымоніі, заглушыў нецэнзурныя словы Дэ Ніра, аднак у Аўстраліі гледачы пачулі версію без цэнзуры і выклалі ў твітар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?