Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі плануе стаць заказчыкам будаўніцтва мемарыяла ў Курапатах. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда, перадае БелТА.
У найбліжэйшы час ФПБ звернецца ў Мінаблвыканкам за атрыманнем правоў заказчыка на будаўніцтва мемарыяла, праінфармаваў Міхаіл Орда. Прафсаюзы маюць намер пералічыць туды ўсе грошы, заробленыя за суботнік.
Чытайце таксама: Журы абрала тры эскізныя праекты мемарыяла ў Курапатах
0
0
0
0
0
0