11.06.2018 / 21:25

У Аляксандра Шакуціна нарадзіўся сын 17

Аляксандр Шакуцін.

Радасная падзея ў жыцці ўплывовага бізнэсмена, старшыні савета дырэктараў ААТ «Амкадор» здарылася некалькі месяцаў таму, аднак Шакуцін дагэтуль устрымліваецца ад каментарыяў з нагоды прыбаўлення ў сям'і.

— Гэта вельмі закрытая інфармацыя, — заўважае Аляксандр Васільевіч. — Навошта ўсім ведаць, што адбываецца ў маім жыцці?

Расказвае бізнэсмен толькі пра тое, што хлопчык цудоўны, назвалі яго Міхаілам.

Як вядома, у Шакуціна ёсць дарослы сын Аляксандр ад першага шлюбу. Ён даўно жыве асобна і, паводле некаторай інфармацыі, сёлета збіраецца афіцыйна зарэгістраваць шлюб. Працуе Аляксандр Шакуцін-малодшы разам з бацькам. Ён член савета дырэктараў ААТ «Амкадор», генеральны дырэктар ААТ «Спамаш Груп».

З першай жонкай Галінай Шакуцін расстаўся праз некалькі год пасля трагічнай гібелі іх дачкі. Галіне Шакуцін пакінуў шыкоўны дом у Бараўлянах, а сабе пабудаваў катэдж у праславутых Драздах-2, на першай берагавой лініі. Хто там цяпер гаспадыня, Аляксандр Васільевіч не расказвае. «Прыватнае жыццё — не для старонніх вачэй», — такі яго жыццёвы прынцып. Паводле некаторай інфармацыі, абранніцы 59-гадовага Аляксандра Шакуціна каля 30 гадоў, яна родам з Мазыра.

Марыя Эйсмант, Народная Воля

3
Сiвы мерын / Адказаць
11.06.2018 / 21:34
Унукi яму лепш пасуюць ...
5
Анёлак / Адказаць
11.06.2018 / 21:48
А ці не пяюха Ланская нарадзіла?..
2
ігнат / Адказаць
11.06.2018 / 21:54
Цікава, а колькі у сярэднім жывуць мужчыны у Беларусі ?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру