Беларуская лыжніца Валянціна Камінская будзе выступаць за зборную Украіны.
Пра гэта паведаміў Прэсбол, прымацаваўшы афіцыйны дакумент Беларускай федэрацыі лыжных гонак, якая дазволіла спартсменцы перайсці ў новую каманду без каранціну.
Камінская выступала за беларускую зборную на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, прычым была адзінай лыжніцай у камандзе, якая нарадзілася ў Беларусі. Астатнія ўдзельніцы зборнай былі ўраджэнкамі Расіі.