AFP

AFP

На сінгапурскім востраве Сентоса адбылася сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына. Пры сустрэчы абодва лідары паціснулі адзін аднаму рукі, перакінуўшыся некалькімі словамі.

«Для мяне гэта гонар. Упэўнены, што ў нас складуцца выдатныя адносіны», — сказаў Трамп. Кім Чэн Ын у сваю чаргу адзначыў, што «было нялёгка трапіць сюды», і што «былі перашкоды», якія «ўдалося пераадолець, каб сюды прыехаць».

Першапачаткова, як і планавалася, у лідараў ЗША і КНДР прайшла двухбаковая сустрэча, якая доўжылася каля 40 хвілін. На ёй акрамя саміх лідараў прысутнічалі толькі перакладчыкі. Пасля яе заканчэння Трамп заявіў, што сустрэча «сам-насам» з Кім Чэн Ынам была «вельмі-вельмі добрай» і што ў іх «выдатныя адносіны», паведамляе AP. Усяго сустрэча тэт-а-тэт працягвалася 35 хвілін.

AP

AP

Затым перамовы прадоўжыліся ў пашыраным фармаце. На іх адведзена было яшчэ паўтары гадзіны. На сустрэчы ў пашыраным складзе прысутнічалі ад амерыканскага боку дзяржсакратар Майкл Пампеа, кіраўнік апарата Белага дома Джон Кэлі і памочнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.

AFP

AFP

У той час, як амерыканскі лідар выходзіў з пакоя, дзе ён вёў перамовы з Кімам, ён сказаў журналістам: «Вельмі, вельмі добра». З балкона гатэля Capella Hotel Трамп заявіў: «Выдатныя адносіны». Таксама тэлеканал адзначае, што перад наступным раўндам перамоваў Трамп і Кім Чэн Ын прайшліся вакол гатэля разам.

AP

AP

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?