Cваім бачаннем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах падзяліўся Уладзімір Кавалёнак, касманаўт, прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, у мінулым — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, начальнік Вайскова-паветранай інжынернай акадэміі РФ, піша Радыё Свабода.
«Мне цяжка меркаваць, я жыву па-за межамі Беларусі, у Расіі, але я беларус. Я лічу, што Курапаты — гэта самае святое месца для кожнага нармальнага беларуса пры цвярозым розуме. Мы ўсе павінны ведаць, што там было. І рабіць там рэстаран, каб побач з гэтым святым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі, — я гэтага не вітаў бы. На беларускай зямлі даволі месца, дзе можна збудаваць рэстаран, які быў бы больш аддалены ад Курапатаў.
Я не пайшоў бы ў такі рэстаран, калі побач Курапаты».