Cherie Diez / Global Look Press

Cherie Diez / Global Look Press

Усе чацвёра дзяцей, узятыя напярэдадні ў закладнікі ў амерыканскім горадзе Арланда, знойдзеныя мёртвымі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Orlando Sentinel са спасылкай на заяву паліцыі.

Мёртвым быў таксама знойдзены і ўзброены мужчына, які ўтрымліваў іх з учорашняга дня. Як заявілі ў паліцыі, ён скончыў жыццё самагубствам. Паліцэйскі, паранены падчас інцыдэнту, знаходзіцца ў шпіталі, яго жыццю нішто не пагражае.

Па дадзеных праваахоўных органаў, злачынцам аказаўся 35-гадовы Гэры Уэйн Ліндсі. Ён знаходзіўся пад наглядам у сувязі з абвінавачваннямі ў падпале, збіцці і спробе схавацца ад пераследу паліцыі. Інцыдэнт, у сувязі з якім яму былі прад'яўленыя абвінавачванні, таксама адбыўся ў Арланда ў 2008 годзе. 

Захоп закладнікаў адбыўся ў ноч на 11 чэрвеня. У паліцыю аб бытавым канфлікце паведаміла сужыцелька злачынцы. Пасля прыезду супрацоўнікаў праваахоўных органаў злачынца адкрыў па іх агонь. У закладніках у яго знаходзіліся чацвёра дзяцей ва ўзросце 12, 10, 7 гадоў і аднаго года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?