12.06.2018 / 10:39

Сяргей Ваганаў. Паедзем паядзім 4

На што, гляджу я, «Бульбаш-хол» падобны?
Вялікі архітэктар быў мастак.
Пад рэстаран будынак той падроблены.
А насамрэч — гулагаўскі барак.

Там не сталы, а шэраг стылых нараў.
З унутраных — афіцыянты — спраў.
І кухары для вас гатуюць стравы…
Вы не ямо шчэ гэткіх смачных страў.

І запрашаюць вас паесці ў Курапаты.
І падвязуць праз цемру страшных ночак.
Чакаюць вас шыкоўныя салаты —
Свінец і жоўты, поўны рот, пясочак.

11 чэрвеня 2018 года

2
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
12.06.2018 / 12:19
Вельмi моцна. 
Шкада: некалi рэстаран зачынiцца, ужо праз год з дзесяць пра яго забудуцца; пэўна, i верш таксама забудуць, бо ўжо ня будзе актуальны. А такi верш мусiць жыць вякамi, як выдатны мастацкi твор, i як подых гiсторыi; як сама гiсторыя.
1
Не паедзем! / Адказаць
12.06.2018 / 12:37
Брава!
4
однако / Адказаць
12.06.2018 / 12:51
Ресторан для поминок - неплохая идея.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру