Валідатары з аплатай праезду бескантактавымі банкаўскімі картамі пачалі працаваць з 12 чэрвеня ў тэставым рэжыме на турнікетах усіх станцый метро, паведамілі «Мінск-навінам» у прэс-службе ГП «Мінскі метрапалітэн».

Разлічвацца за праезд такім спосабам зараз могуць уладальнікі карт Visa payWave і Mastercard Contactless. У найбліжэйшы час плануецца падключыць яшчэ карты Maestro з бескантактавым інтэрфэйсам плацежнай сістэмы «Белкарт».

Каб аплаціць праезд у падземцы, трэба прыкласці банкаўскую карту да валідатара на паверхні турнікета. З яе аўтаматычна спішацца 65 капеек (кошт жэтона). Працэс займае ўсяго 0,5 сек. Таксама з гэтай мэтай можна выкарыстоўваць лічбавыя мабільныя прылады з тэхналогіяй NFC (Near field communication), якія сумяшчальныя з існуючай інфраструктурай па прыёме бескантактавых карт.

- Ёсць яшчэ адна навіна для пасажыраў. Зараз усе карты могуць прымацца на адным валідатары, размешчаным зверху на турнікеце. Гэта адносіцца і да банкаўскіх бескантактавых, і да электронных праязных білетаў метрапалітэна, а таксама «Мінсктранса», - адзначылі на прадпрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0