12.06.2018 / 11:31

У сераду зноў будзе без ападкаў

13 чэрвеня надвор'е Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у крайніх паўднёвых раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Ноччу і раніцай +10.. + 16°С, удзень +20.. + 26°С.

У Мінску чакаецца +20-22°С, без ападкаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру