12.06.2018 / 11:44

Паўтарагадовая дачка лыжніка Бодэ Мілера патанула ў басейне 4

Эмі Мілер знайшлі без прытомнасці ў доме суседа ў акрузе Оранж (паўднёвая Каліфорнія), дактары не змаглі яе выратаваць.

AP

У заяве, апублікаванай у Instagram, Бодэ Мілер заявіў, што ён і яго сям'я «неймаверна спустошаныя».

Бодэ Мілер — самы паспяховы гарналыжнік у гісторыі ЗША. На яго рахунку шэсць алімпійскіх медалёў, уключаючы золата на Гульнях 2010 года.

У суботу ўвечары, калі адбыўся інцыдэнт, 40-гадовы мужчына і яго жонка Морган, прафесійная пляжная валейбалістка, былі на вечарыне.

Іх дачцэ неяк удалося выйсці з дома, а пасля Морган Мілер знайшла яе ў басейне. Яна скокнула за ёй і спрабавала яе рэанімаваць, паведамілі мясцовыя ўлады ABC.

Медыкі забралі дзяўчынку ў бальніцу, але так і не змаглі яе выратаваць.

«Мы ніколі не думалі, што калі-небудзь будзем адчуваць такі боль. Мы ніколі не забудзем яе любоў, яе дух», - напісаў Мілер.

Пара таксама мае сына і цяпер чакае трэцяе дзіця.

0
Пацыфіст / Адказаць
12.06.2018 / 13:20
Шчырыя спачуванні.
1
Арсень / Адказаць
12.06.2018 / 13:40
Пасудзяць iх
1
шерлок гномс / Адказаць
12.06.2018 / 13:43
эта новость про то что олимпийские чемпионы тоже люди и совершают ошибки простых людей.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру