12.06.2018 / 12:48

Ярмошына: Даты і парадак прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў абвесціць Лукашэнка 15

Вясной 2019 года.

Фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Лукашэнка абвесціць даты і парадак прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі ўвесну 2019 года падчас традыцыйнага паслання Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу. Такое меркаваньне старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала 12 чэрвеня ў размове з Радыё Свабода.

Яна нагадала, што паколькі парламенцкія выбары ў Беларусі праводзяцца раз на чатыры гады, а прэзідэнцкія — раз на пяць, то «так супадае, што абедзве выбарчыя кампанія прыпадаюць на 2020 год».

«Я па-ранейшаму ўпэўненая, што іх трэба развесці па розных гадах. Што праводзіць раней, гэта пытанне для найвышэйшага кіраўніцтва Беларусі» — лічыць Лідзія Ярмошына.

Яна дадала, што ЦВК цяпер рыхтуе праект каштарысу для правядзення выбараў.

0
верашчака / Адказаць
12.06.2018 / 12:55
Якім канцом Лукашэнка да даты прэзідэнцкіх выбараў?
3
ўантуфры / Адказаць
12.06.2018 / 12:59
Даеш відэакамеры на участках і апазіцыю у камісіях !
0
Прапанова / Адказаць
12.06.2018 / 13:01
Хай ужо і вынікі абвесціць таксама. Саспенс не спрыяе ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, а значыць стабільнасці! 
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру