12.06.2018 / 13:08

Прызначаны новы прэс-сакратар МЗС Беларусі 9

Фота МЗС

Начальнікам упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі 11 чэрвеня прызначаны Анатоль Глаз, які змяніў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Мірончыка, што едзе паслом у Швецыю, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага замежнапалітычнага ведамства.

Анатоль Глаз на дыпламатычнай службе больш за 13 гадоў, працаваў у аддзеле Усходняй Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы, з 2007 па 2009 год — другім і першым сакратаром пасольства Беларусі ў Італіі. У 2009-2014 гадах — у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, адкуль з пасады намесніка начальніка ўпраўлення замежнай палітыкі быў накіраваны старшым дарадцам пасольства Беларусі ў Італіі, які курыруе пытанні двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння са СМІ, развіцця дагаворна-прававой базы і іншыя сферы.

Сёлета пасля вяртання з Рыма, Анатоль Глаз працягнуў працаваць у сістэме МЗС, дзе да гэтага часу займаў пасаду старшага дарадцы аддзелу міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі.

0
Темур / Адказаць
12.06.2018 / 13:19
Папа не депутатом был?
0
Говори Правду / Адказаць
12.06.2018 / 13:20
Сын Анатолия Глаза бывшего главного агронома колхоза имени Чапаева Глусского района Могилевской области. Папа Был заместителем председателя Могилевского областного исполнительного комитета и даже в депутатом. Стипендиат ленинской премии. Вот так детки отцов-лукашистов приходят к власти.
0
Люстрация / Адказаць
12.06.2018 / 13:30
Если бы это что-то меняло... Очередная говорящая голова профессора Доуэля.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру