Палітолаг Аляксандр Шпакоўскі ў сваім фэйсбуку напісаў, што ў справе Курапатаў «пара паставіць дзяржаўную кропку».
Палітолаг Аляксандр Шпакоўскі заклікае выкінуць з Курапатаў «усе апазіцыйныя вырабы [у арыгінале «поделки» — «НН»] і саміх «дэмакратычных актывістаў».
Пры гэтым Шпакоўскі па-ранейшаму прасоўвае думку, што ў Курапатах могуць быць пахаваныя ахвяры нацысцкіх, а не сталінскіх злачынстваў.
Шпакоўскага звязваюць са структурамі Міністэрства ўнутраных спраў.