Усё адбылося ў адной з бальніц абласнога цэнтра. Сын прывёз сваю маці на лячэнне ў аддзяленне неўралогіі. Жанчына цяжка хварэе, паралізаваная, размаўляць не можа, паведамляе гродзенская міліцыя.

Калі праз некалькі дзён сын прыехаў адведаць сваю маму, то выявіў, што з яе вушэй прапалі залатыя завушніцы, якія ён купіў за 400 рублёў. Куды яны дзеліся, жанчына сказаць з-за хваробы не змагла. Сваімі сіламі каштоўнасці знайсці не атрымалася, таму грамадзянін звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Міліцыянты высветлілі, што да крадзяжу можа быць датычная адна з санітарак установы. Яна перыядычна суправаджала хворую на працэдуры. Аднак супрацоўніца бальніцы ўсяляк адмаўляла сваю віну, ведаючы, што пацыентка з прычыны стану здароўя не зможа паказаць на яе.

Праўда, калі прыйшоў адказ з ламбарда, куды санітарка здала на сваё прозвішча выкрадзеныя завушніцы, супрацоўніца бальніцы ўсё ж прызналася. Аказалася, што яна зняла завушніцы з жанчыны перад МРТ, а пасля проста не вярнула.

У выніку, на санітарку завялі крымінальную справу за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?