На думку, Мікалая Зайчанкі, працягласьць і глыбіню крызісу немагчыма прадказаць.

Гаворачы пра фiнансавы крызiс на пасяджэннi Савету Мiнiстраў Беларусi, міністр эканомікі Мiкалай Зайчанка заўважыў, што Беларусь таксама сур’ёзна залежыць ад сiтуацыi на сусветных рынках.

Ужо цяпер некаторыя замежныя партнёры, якiя з’яўляюцца спажыўцамi беларускай нафтахiмiчнай прадукцыi (напрыклад, тэхнiчнай i кардонных нiтак), праз рэцэсiю эканомiкi, скарачэнне банкаўскага крэдытавання адмаўляюцца ад раней заяўленых кантрактаў i не купляюць яе.

Акрамя таго, па гэтай жа прычыне пакупнiкi калiйных угнаенняў у Еўропе, Паўднёва‑Усходняй Азii, Бразiлii ўжо сёлета ў лiпенi сталi адмаўляцца ад раней заяўленых аб’ёмаў закупкi. Працягваючы актуальную тэму, мiнiстр падкрэслiў, што «сёння няма экспертаў, якiя маглi б дакладна назваць глыбiню фiнансавага крызiсу, яго працягласць, аднак усе аднадушныя ў тым, што гэтая глабальная з’ява закране эканомiкi ўсiх краiн».

Што датычыцца Беларусi, то каб мiнiмiзаваць наступствы фiнансавага крызiсу, на думку Мiкалая Зайчанкi, неабходна пазбягаць рызык. Трэба будзе аптымiзаваць расходы бюджэтных i валютных сродкаў на закупку iмпартных тавараў, скарацiўшы iх да ўзроўню неадкладных патрэбаў.

Узгадваючы банкаўскую сiстэму краiны, Мiкалай Зайчанка зазначыў, што Нацыянальнаму банку патрэбна аператыўна прыняць дадатковыя меры па забеспячэннi стабiльнасцi курса нацыянальнай валюты i грашовага абарачэння, па бесперабойным крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi, па захаваннi золатавалютных рэзерваў. «У комплексе, — мяркуе мiнiстр, — гэта дазволiць кампенсаваць шкоду, магчымую ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?