12.06.2018 / 15:06

Каля Гродна аварыйна сеў лёгкі самалёт ФОТА 2

112.by

Недалёка ад вёскі Каробчыцы Гродзенскага раёна аварыйную пасадку здзейсніў Zlin 42M 1975 года выпуску. Пілот выбраўся з транспартнага сродку самастойна, пасажыру спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе 112.by.

Невялікі лёгкі самалёт упаў непадалёк ад вёскі Каробчыцы. На месцы працуюць ратавальнікі.

Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі мужчыну. Абодва члены экіпажа пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі былі шпіталізаваны. Самалёт дэфармаваны.

Транспартны сродак дыслакаваўся на аэрадроме «Кароліна» і належыць авіятару-аматару. Па папярэдніх дадзеных, самалёт здзяйсняў пробны палёт у раёне абласнога аэраклуба.

3
Мулла Омар / Адказаць
12.06.2018 / 17:03
Тела тяжелее воздуха летать не могут.
0
Гость / Адказаць
14.06.2018 / 14:01
Флаг со времен БССР сохранился !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру