06.08.2018 / 12:56

У «Акадэмкнізе» з’явілася кніга Руты Ванагайце, якая ўскалыхнула Літву 42

«Акадэмічная кніга»: Мінск, пр. Незалежнасці, 72.

Прадмову да расейскага выдання кнігі «Свае. Падарожжа з ворагам» напісала беларуская Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Прапануем вашай увазе яе тэкст.

Перад намі кніга, якая мусіла быць напісаная ў дзевяностыя гады, калі мы былі больш адкрытыя праўдзе, але яна з'явілася толькі цяпер. І ўсё адно своечасова. Страшная кніга. Хоць сказаць, што кніга пра Халакост страшная, нічога не сказаць, але тут набліжаешся да немагчымага для слова. У маленькай Літве 227 месцаў - ям, яроў, дзе расстрэльвалі яўрэяў, недзе ёсць знакі, недзе няма, а недзе ўжо зямля перайшла да прыватнага ўласніка. Расстралялі 200 тысяч яўрэяў. Амаль усіх яўрэяў краіны! Пра гэта хацелі б забыць - і ваеннае пакаленне, а цяпер і іх унукі: сярод забойцаў літоўцаў было больш, чым немцаў, немцаў сотні, літоўцаў тысячы, Былі там простыя вясковыя хлопцы, але не толькі, настаўнікі, пастары таксама былі, бо забойцу трэба не проста даць аўтамат у рукі, але і ўбіць некалькі ідэй у галаву. «Адкуль у нас у простых вясковых хатах добрая мэбля і дарагія рэчы, адкуль залатыя каронкі?» - пыталася пісьменніца. Усюды сляды злачынства … Нешматлікія сведкі, якіх яна знайшла, расказвалі шэптам. «Чаму вы кажаце шэптам?» — «Заб'юць». — «Хто заб'е?» — «Літоўцы».

Руце Ванагайце таксама пагражаюць. Ненавідзяць многія: родныя, знаёмыя, палітыкі … Усе хочуць быць ахвярамі, ніхто не хоча быць катам. Міфы падабаюцца людзям больш за праўду.

Вы будзеце плакаць над гэтай кнігай - плачце, але плакаць мала, трэба думаць. Думаць пра тое, як хутка расчалавечваецца чалавек, чалавека ў чалавеку трохі, тонкі пласт культуры лёгка змахнуць. Ніхто з нас, з тых, хто дваццаць гадоў таму радасна крычаў на плошчах: «Свабода! Свобода!», не мог уявіць сабе, што на месцы камуністычнай тыраніі вырасце шмат розных тыраній. Ізноў забіваць стане працай. Азірніцеся вакол - адбою няма ад тых, хто гатовы рабіць гэтую працу. І ўжо робіць.

Я не ведаю, як выратаваць чалавека. Рута Ванагайце адчайна хоча яго выратаваць…

22
Репост / Адказаць
12.06.2018 / 15:41
Проста пакину гэта тут (Марк Солонин пра Вангайте ды "книгу")
https://echo.msk.ru/blog/solonin/2191104-echo/
3
вось / Адказаць
12.06.2018 / 15:42
"Усе хочуць быць ахвярамі, ніхто не хоча быць катам" - о, гэта вельмі дакладныя словы. Пераможцы якраз могуць дазволіць сабе такую раскошу. Заслужылі. Зрэшты, жахнуць свет ахвярамі і было тактыкай  перамогі.
https://nn.by/?c=ar&i=211073

7
кореш / Адказаць
12.06.2018 / 15:48
200 тышч???   В чем разница между этническими чистками и чистками по социальному признаку?  Раскулачить и обречь на голодную смерть дело позволительное и благородное, законное, а вот присвоить имущество мертвого человека-еврея Преступление с большой буквы???   
Может потому что преступники до сих пор среди нас???
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру