12.06.2018 / 16:00

Партал Relax.by разрэкламаваў рэстаран у Курапатах. Але чытачы так абурыліся, што мусіў выдаліць абноўлена 22

На сайце Relax.by з’явіўся падрабязны матэрыял, прысвечаны «Паедзем, паядзім» — рэстарану, які нядаўна адкрыўся ў Курапатах.

Фота радыё «Свабода».

Артыкул відавочна рэкламны, хоць адпаведнай пазнакі ў тэксце няма. У ім расказваецца пра экалагічны інтэр’ер і хатнюю кухню. Цікава, што месцазнаходжанне рэстарана аўтарка пазначае як «пад Мінскам» ці «на 51-м кіламетры МКАД».

Калі вы не ведалі, то «Паедзем, паядзім» — месца «для сямейнага адпачынку ў хатнім фармаце».

У артыкуле падрабязна апісаны інтэр’ер рэстарана, дызайнерскія рашэнні і меню. А вось пра тое, што гасцей сустрэне на ўваходзе група пратэстоўцаў, не паведамляецца.

Абураныя інтэрнэт-карыстальнікі пакінулі пад артыкулам сотні негатыўных каментароў, гнеўна выказваюцца і ў сацсетках.

У рэдакцыі «Relax.by» пра артыкул размаўляць не захацелі. Адказ кароткі: ніякіх каментароў.

А пазней артыкул увогуле прыбралі з сайта, пакінуўшы пазнаку, што ён быў бясплатным. Маўляў, звычайны агляд рэстарана.

Крыніцы «Нашай Нівы» паведамляюць, што рэкламныя матэрыялы падобнага кшталту каштуюць на сайце ад 1000 рублёў.

«Мы меркавалі, што чытачы самастойна прымуць рашэнне, ці варта наведваць ўстанову. Разам з тым мы не можам не заўважыць, што нават у такім фармаце матэрыял закранае пачуцці некаторых нашых чытачоў, якія палічылі недапушчальным адкрыццё ўстановы ў непасрэднай блізкасці ад Курапатаў, месцы масавых расстрэлаў беларусаў у міжваенны перыяд. Relax.by — сайт пра рэстараны, моду, забавы, гарадское жыццё. Значны палітычны і грамадскі рэзананс не з'яўляецца для нас рэдакцыйнай мэтай. Паважаючы пачуцці і пазіцыю нашых чытачоў, мы прынялі рашэнне выдаліць матэрыял з сайта», — паведамляе тэкст, які замяніў артыкул пра рэстаран.

nn.by

1
Як / Адказаць
12.06.2018 / 16:10
Артыкул з сайта ўжо выдалілі, дарэчы. Там стаіць каментар партала наконт "прынялі рашэнне выдаліць з сайта".
1
Чытач / Адказаць
12.06.2018 / 16:11
Гэты Рэлакс бай тэлефануе нам на працу і весь час прапаноўвае прарэкламаваць нашую установу на сваім сайце.

Мабыць, і тут самі дазваніліся да "Паедзем паядзім" і самі прапанавалі прарэкламаваць "крывавы кабак", не дзіва, што зараз кепскія каментары выдаляе...
1
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
12.06.2018 / 16:21
Грошы пахнуць, грошы могуць вельмі шмат распавясці аб тых, хто іх трымаў, і як.
Вульгарная цытата з Веспісіана - такое ж глупства, як фэйкавыя цытаты Эйнштэйна і Марка Твена ў вашых інтырнетах. 
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру