Лідар КНДР Кім Чэн Ын прыехаў у Сінгапур на саміт з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам з асабістым унітазам, піша паўднёвакарэйскае выданне Chosun Ilbo.
Паводле інфармацыі газеты, персанальны туалет Кім Чэн Ына быў дастаўлены ў Сінгапур спецыяльным самалётам Іл-76, які таксама прывёз ежу і браніраваны лімузін кіраўніка КНДР.
Як паведамляе USA Today, такая засцярога звязана з бояззю Кім Чэн Ына таго, што замежная разведка атрымае доступ да адходаў яго жыццядзейнасці, каб атрымаць інфармацыю пра стан яго здароўя.