Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, прадстаўляючы канцэпцыю прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год, паведаміў, што Міністэрства эканомікі прагназуе тэмп росту ВУП у 2019 годзе на ўзроўні 104,1%, піша БелТА.
«Прырост ВУП у наступным годзе, як чакаецца, будзе забяспечаны на 1,7% за кошт знешняга попыту і на 2,4% — за кошт унутранага. Гэта адна з асаблівасцей прагнозу на 2019 год. Больш высокі ўклад унутранага попыту абумоўлены пікавым асваеннем сродкаў на будаўніцтве БелАЭС», — растлумачыў Уладзімір Зіноўскі.