14.06.2018 / 10:28

14 чэрвеня ў Віцебску — прэзентацыя грунтоўнага даследавання пра савецкіх партызанаў 59

Імпрэза адбудзецца па адрасе: вул.1-я Сенненская, д. 5. Пачатак а 18:00.

14 чэрвеня (чацвер) гісторык Алесь Пашкевіч, выдавец Валер Булгакаў і перакладчык Уладзімір Папковіч правядуць лекцыю-прэзентацыю на тэму «Савецкія партызаны ў Беларусі: міфы і рэчаіснасць». 

Ядром абмеркавання будзе пераклад на беларускую мову фундаментальнай працы нямецка-польскага даследчыка Богдана Мусяла пра савецкі партызанскі рух у Беларусі, нядаўна выдадзены Arche.

Гэта кніга — самае грунтоўнае і дэталёвае даследаванне савецкага партызнаскага руху ў Беларусі, зробленае замежаным гісторыкам. Шмат увагі ў ім надаецца баявым дзеянням з удзелам партызан на Віцебшчыне, у тым ліку разгрому Полацка-Ушацкай зоны падчас аперацыі «Веснавое свята» і ліквідацыя Бягомльска-Лепельскай зоны: аперацыя «Баклан». 

Аўтар даследавання не абмінае ўвагай і такія пытанні, як алкагалізм і антысемітызм савецкіх партызанаў, іх напады на мірнае насельніцтва, і г.д.

Выданне мае 600 старонак, выйшла ў цвёрдай вокладцы. 

Таксама будуць прадстаўленыя свежыя кнігі ды часопісы ад выдавецтва Arche. 

Уваход вольны! 

Даведкі па тэлефоне: (29) 550-79-69.

19
Стас / Адказаць
12.06.2018 / 19:49
Палякі хутка даскачуцца да таго, што на Беларусі пачнуць пісаць, як польская Армія Краёва супрацоўнічала з гітлераўцамі, атрымлівала ад іх зброю, вынішчала, яўрэйскія групы, што хаваліся ў лесе, на гэты конт нават спецыяльны загад камандавання АК быў. Як яна пальцам па пальцу не ўдарыла, каб памагчы паўстанцам у варшаўскім гета. Як Стаўбцоўскі полк АК, якім камандаваў Адольф Пільх вынішчыў - па яго ж падліках - 6000 беларускіх вяскоўцаў на Міншчыне. Як гаўлятар Готтберг выдаў палку Пільха дазвол паходным маршам прайсці праз Брэст у Польшчу. Як у Польшчы Пільха не прымалі іншыя камандзіры АК, якім было вядома пра супрацоўніцтва Пільха з гітлераўцамі. Таму Пільху давялося змяніць псеўданім з Гуры на Даліну.
Пачнуцца публікацыі пра тое, што практычна ўсе фарміраванні АК на Беларусі супрацоўнічалоі з гітлераўцамі. Ды пра тое, што ў 1941-42 гадах уся паліцыя, створаная на Заходняй Беларусі акупантамі, складалася з палякаў. У Маладзечне нават шыльды паліцэйскія былі на польскай мове. Пачытайце што-кольвек у кніжцы Ежы Туронка "Беларусь пад нямецкай акупацыяй".
Даскачуцца палякі. А Валер Булгакаў хай ім памагает ў гэтым. 
8
анон / Адказаць
12.06.2018 / 20:00
Аўтар даследавання не абмінае ўвагай і такія пытанні, як алкагалізм і антысемітызм савецкіх партызанаў, іх напады на мірнае насельніцтва, і г.д.
Вот первое и второе не грех, а третье надо бы раскрыть подробнее, там очень много интересного.

13
лявон / Адказаць
12.06.2018 / 20:48
Вельми хочацца даведацца ад пана Багдана аб баявых  дзеяннях  Армии Краевай супраць немцау на ТэРЫТОРЫИИ менавита Польшы. Тэрыторыи генерал-губернатарства,акруги Беласток. А то вельми любяць польския аутары аписваць "геройства" акауцау на тэрытории Заходняй Беларуси ды Украины. Варшаускае паустанне 1944 года  мы ведаем. Паляки асмялели тольки тады кали Чырвоная армия дайшла да Вислы. А чвм займалися атрады АК  да гэтага часу? Якия варожыя гарнизоны разбили, кольки нямецких эшалонау пусцили пад адкос. Вядома, што беларуския партызаны знишчыли каля паумилиена гитлерауцау и их послугачоу. Карциць даведацца пра дзеянии "Блакитнай палицыи" и атрымаць адказ як так здарылася што 60 тысяч палякау, што ваявали у армии Гитлера, трапили у палон толька Чырвонай армии? Гэтаж  10 стралковых дывизий.!
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру