12.06.2018 / 19:16

Нарвегія хоча павялічыць колькасць амерыканскіх марскіх пехацінцаў у краіне 3

Урад Нарвегіі мае намер як мінімум на пяць гадоў падоўжыць праграму вайсковага супрацоўніцтва з ЗША, у адпаведнасці з якой на захадзе каралеўства знаходзяцца 330 амерыканскіх марскіх пехацінцаў. У выпадку паспяховага завяршэння перамоў з Вашынгтонам колькасць амерыканскага кантынгенту будзе павялічана да 700 чалавек.

Акрамя таго, ЗША хочуць пабудаваць інфраструктуру, якая магла б размясціць да чатырох знішчальнікаў ЗША на базе ў 65 кіламетрах на поўдзень ад Осла ў рамках еўрапейскай ініцыятывы па стрымліванні, распачатай пасля анэксіі Крыма.

Дэклараваная мэта праграмы супрацоўніцтва — паляпшэнне каардынацыі паміж нарвежскімі і амерыканскімі вайскоўцамі, і іх сумесная падрыхтоўка да вайсковай абароны на тэрыторыі каралеўства, у тым ліку ў арктычных умовах.

Вайскоўцы Корпуса марской пяхоты ЗША ў студзені 2017 года прыбылі ў гарнізон Вэрнес на заходнім узбярэжжы краіны побач з горадам Тронхейм. Яны змяняюцца кожныя 6 месяцаў і маюць магчымасць трэніравацца па ўсёй краіне. Дадатковыя сілы плануецца размясціць бліжэй да нарвежска-расійскай мяжы.

0
Літва(Беларусь) / Адказаць
12.06.2018 / 22:12
Правільна робяць,ад рускага міру лепш застрахавацца.У НАТО набіраюць дабравольцаў,але трэба знаць англійскі,і быць фізічна падрыхтаваны.Плацяць 1200€ на месяц,напэўна лепш чым у беларускім войску служыць.
2
Максим Дизайнер / Адказаць
13.06.2018 / 05:21
Дармаеды
0
Уладзімір / Адказаць
13.06.2018 / 12:44
Норвегия скоро станет мусульманской страной , причём тут Россия ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру