marca.es

marca.es

«Рэал» афіцыйна абвясціў пра прызначэнне новым галоўным трэнерам каманды Хулена Лапетэгі замест Зінедзіна Зідана. У цяперашні час спецыяліст працуе са зборнай Іспаніі і рыхтуе каманду да старту на чэмпіянаце свету.

Лапетэгі падпісаў з «Рэалам» кантракт на тры гады. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Ён далучыцца да сваёй новай каманды пасля ЧС-2018.

Для Лапетэгі «Рэал» стане ўсяго трэцяй камандай на клубным узроўні. Раней ён працаваў у Іспаніі з «Раё Вальекана» і ў Партугаліі з «Порту». У 2016 годзе ён прыняў зборную Іспаніі, а раней працаваў з моладзевымі зборнымі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0