12.06.2018 / 19:39

Грэцыя дамовілася з Македоніяй пра новую назву гэтай краіны 18

Кіраўнік урада Грэцыі Алексіс Цыпрас і прэм'ер-міністр Македоніі Зоран Заеў дамовіліся пра змену назвы былой Югаслаўскай Рэспублікі. Канчаткова пытанне будзе вырашана, пасля таго як дакумент зацвердзяць урады дзвюх краін.

«У мяне ёсць добрыя навіны… мы дасягнулі пагаднення з прэм'ер-міністрам Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія па пытанні, якое ўжо шмат гадоў выклікае спрэчку», — сказаў Цыпрас.

Падрабязнасці пагаднення не ўдакладняюцца. Раней Заеў казаў, што яго краіна можа быць перайменавана ў Іліндэнскую Македонію.

Супраць перайменавання выступіла македонская апазіцыя, галасы якой будуць неабходныя для ўнясення змяненняў у Канстытуцыю.

Македонія — былая Югаслаўская Рэспубліка. Калі яна атрымала незалежнасць, то яе назва не была прызнана Грэцыяй. У Афінах патлумачылі гэта тым, што ў Грэцыі ёсць правінцыя з аналагічнай назвай, а Скоп'е на гэтай падставе будзе на яе прэтэндаваць.

У выніку Македонія была перайменавана ў Былую Югаслаўскую Рэспубліку Македонія, але гэтая назва грэкаў таксама не задавальняла.

Праз спрэчкі паміж дзвюма краінамі Македонія да гэтага часу не мела права прэтэндаваць на ўступленне ў ЕС, паколькі Грэцыя блакавала любыя перамовы на гэтую тэму.

3
Добры Дзень / Адказаць
12.06.2018 / 19:46
Арэхаў грэцкіх македонцам хай яшчэ насыпяць.
10
Казік / Адказаць
12.06.2018 / 19:58
Жамойтаў гэта таксама тычыцца
2
Мулла Омар / Адказаць
12.06.2018 / 20:31
Добры Дзень, а таксама бутэльку Metaxa.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру