Работнік аршанскага прадпрыемства апёк ногі сернай кіслатой, паведамляе БелТА.

Здарэнне адбылося днём 11 чэрвеня на адным са складоў прадпрыемства. Мужчына падымаў 20-літровую бутлю з сернай кіслатой. У гэты момант у тары адарвалася дно, у выніку чаго небяспечная вадкасць трапіла яму на ногі. Пацярпелы быў аператыўна дастаўлены ў мясцовую бальніцу, дзе яму дапамаглі.

Мужчына атрымаў хімічны апёк 5% цела, пагрозы яго жыццю няма. Праверку праводзіць Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца відавочцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0