Рэжысэр Аляксей Туровіч (зьлева перад машынай) і іншыя пратэстоўцы не прапускаюць аўтамабіль ў рэстарацыю «Поедем, поедим».

Рэжысэр Аляксей Туровіч (зьлева перад машынай) і іншыя пратэстоўцы не прапускаюць аўтамабіль ў рэстарацыю «Поедем, поедим».

12 чэрвеня пасьля акцыі абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем, поедим» міліцыянты затрымалі рэжысэра Аляксея Туровіча. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец.

Аляксея Туровіча затрымалі пасьля завяршэньня акцыі на вуліцы Карбышава, зацягнулі ў міліцэйскую машыну і павезьлі ў пастарунак. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі не патлумачылі прычыну затрыманьня.

Аляксей Туровіч — аўтар фільму «Жоўты пясочак», адзін з актыўных абаронцаў Курапатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?