У лісце, які атрымала ад загадчыка садка №160 Савецкага раёна гамяльчанка Наталля, напісана, што жыллёва-бытавыя ўмовы, у якіх выхоўваецца яе дзіця, нармальныя, але, паколькі маці не працаўладкаваная з 18 мая 2018 года, дзіця знаходзіцца ў экстрэмальнай жыццёвай сітуацыі.

Чыноўнікі паведамляюць гамяльчанцы, што, «пры правядзенні сацыяльнага расследавання», імі быў выяўлены крытэрый сацыяльна-небяспечнага становішча, у якім нібыта знаходзіцца дзіця: маці не працаўладкаваная з 18 мая 2018 года. Паколькі ліст датаваны 5 чэрвеня, фактычна, дзяржава сабралася ўзяць на кантроль маці, якая не працавала на той момант усяго крыху больш за два тыдні.

«Непаўналетняя знаходзіцца ў неспрыяльных умовах, экстрэмальнай жыццёвай сітуацыі», — строга заўважаюць чыноўнікі.

Разам з тым, звяртае на сябе ўвагу той факт, што, у прынцыпе, ва ўсім, што тычыцца выхавання дзіцяці, справы ў Наталлі ідуць амаль ідэальна, і гэта таксама зафіксавана ў лісце.

«Неблагополучная» семья — Наталья с дочкой Сашей

«Нешчаслівая» сям'я — Наталля з дачкой Сашай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?