12.06.2018 / 21:05

Беларусы стварылі тэхналогію распазнання асоб, якая можа адрозніваць блізнят 5

Распрацоўшчыкі «Сінэзіс» стварылі платформу FaceKey, здольную імгненна распазнаць чалавека пры дапамозе мабільнага тэлефона. Платформа скануе твар праз камеру і вызначае, хто перад ёй — уладальнік прылады або незнаёмы. Дзякуючы распрацоўцы зрабіць злачынства з чужога гаджэта стане немагчыма — усе транзакцыі будуць даступныя толькі гаспадару тэлефона.

«У свеце больш за 5 мільярдаў чалавек карыстаецца смартфонамі. Практычна кожны захоўвае ў тэлефоне асабістыя даныя, выкарыстоўвае банкаўскія дадаткі, кліенты інтэрнэт-крам і розныя сэрвісы аплаты. Таму цяпер пытанне бяспекі доступу да персанальных дадзеных стаіць на першым месцы», — распавядае Дзмітрый Фёдараў, кіраўнік кірунку R&D (даследаванні і распрацоўка) кампаніі «Сінэзіс». — Дзякуючы FaceKey зламыснікі проста не змогуць правесці якую-небудзь транзакцыю з чужога мабільнага тэлефона ці іншага гаджэта.

FaceKey працуе проста. Уладальнік прылады загружае адну або некалькі сваіх фатаграфій, прычым яны могуць быць з пашпарта пяцігадовай даўнасці або з сацыяльных сетак. Дадатак адкрывае камеру тэлефона, скануе чалавека і параўноўвае з тварам на загружаных фота. Алгарытм можа прапанаваць карыстальніку прачытаць фразу, напісаную на экране, альбо вымавіць 3 лічбы — так ён зразумее, што каля камеры рэальны чалавек, а не яго фотаздымак альбо відэа з экрана іншай прылады.

«Сістэма выкарыстоўвае штучны інтэлект і адрознівае людзей лепш, чым гэта робіць чалавек. Нават калі параўнанне адбываецца пры дрэнным асвятленні, а перад камерай — нехта ў акулярах ці з заслоненым напалову тварам. Мы тэставалі платформу на кліенце, у якога ёсць брат-блізнюк. Алгарытм адрозніў яго ад брата на 80%. Гэта добры вынік, бо ў такіх выпадках звычайны чалавек не змог бы імгненна іх адрозніць», — каментуе Дзмітрый Фёдараў.

FaceKey укараняецца ў любы кліенцкі дадатак, дзе неабходна праводзіць верыфікацыю другога ўзроўню. «Сінэзіс» цяпер вядзе перамовы з кампаніямі банкаўскай сферы, сеткай каршэрынгаў, буйнымі агрэгатарамі аплаты.

5
bara / Адказаць
12.06.2018 / 23:04
Крута ! Вось - сапраўдныя беларусы, з якіх й варта ўсім браць прыклад. Дарэчы, пазітыўны !  Хлопцы-МалОйцы !!!
1
Алексей / Адказаць
12.06.2018 / 23:59
Проблема в том, что в AppStore согласно новым правилам, после выхода X, использовать не нативную функцию распознания лица (только встроенная) ЗАПРЕЩЕНО, даже на старых девайсах.
Нарушения этого правила приводит к полной блокировки аккаунта разработчика. Те. 
5
гік / Адказаць
13.06.2018 / 00:32
нібы не магчыма прачытаць тэкст ці лічбы, паказваючы фотаздымак чалавека
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру