12.06.2018 / 21:38

Святлана Алексіевіч: Гэтыя Шуневічы пачуваюцца абсалютна беспакаранымі 67

«Поўнае падзеньне грамадзтва» — так называе нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры (2015) Сьвятлана Алексіевіч зьяўленьне рэстарацыі на месцы масавых расстрэлаў, паведамляе «Свабода».

«Мяне не пакідае вобраз міністра Шуневіча ў форме НКВД. Я зразумела глыбіню падзеньня нашай улады.

Я думаю, Шуневіч не чытаў ані Салжаніцына, ані Шаламава, і паняцьця пра гэта ня мае. Па-другое, я зразумела, што паколькі толькі маладыя абараняюць наш гонар, у тым ліку і ў Курапатах, гэтыя Шуневічы пачуваюцца абсалютна беспакарана», — кажа Сьвятлана Алексіевіч на просьбу пракамэнтаваць сытуацыю з пратэстамі вакол адкрыцьця рэстарана «Поедем поедим».

«Калі ўжо гэты рэстаран, то гэта абсалютнае падзеньне грамадзтва, — кажа нобэлеўская ляўрэатка. — Думаю, дазволіла ім гэта высокая ўлада. Як мы ведаем, у гэтай краіне дах ніхто не парамантуе без высокага дазволу. Так што там цёмныя зусім справы. І гэтая адміністратарка [Сьвятлана Дубкова, адміністратарка рэстарана, якая ў камэнтарах назвала пратэстоўцаў «збродам», пры гэтым сама не змагла напісаць слова «цывілізаваны» без памылкі], непісьменная жанчына, якая сказала, што «гэта людзі, якія супраць улады»».

Сьвятлана Алексіевіч лічыць, што ўсё грамадзтва нясе адказнасьць за гэта.

«Можна казаць і пра нашу ўласную адказнасьць, кожнага з нас. Мы гэта дазволілі. Чаму грамадзтва маўчыць? У любой эўрапейскай краіне былі б сотні тысяч на вуліцах», — кажа Сьвятлана Алексіевіч.

«Яны хочуць паставіць камень у Курапатах, — рэагуе Сьвятлана Алексіевіч на ініцыятыву ўлады ўсталяваць у Курапатах афіцыйны мэмарыял. — І ім здаецца, што такім чынам яны атрымаюць індульгенцыю на тое, каб усё гэта паўтарылася ізноў».

4
Пацыфіст / Адказаць
12.06.2018 / 21:53
Годныя высновы!!!
89
Юзік / Адказаць
12.06.2018 / 21:54
А чаму Алексиевич сама не выйшла бараніць Курапаты? Ці зноў сядзіць на балконе?
2
хамса / Адказаць
12.06.2018 / 21:56
>Я зразумела глыбіню падзеньня нашай улады. 
не толькі форма нквд.. яшчэ некалькі красамоўных чыннікаў - ставіцца помнік чэкістам і ніводнага помніка рэпрэсаваным.. такога няма нават у расеі (там няма помніка чэкістам, а помнікі рэпрэсаваным ёсць)
Паказаць усе каментары/ 67 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру