AP

AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News заявіў, што паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын здаўся яму «забаўным і вельмі разумным хлопцам» са стратэгічным мысленнем.

«Ён забаўны і ён вельмі, вельмі разумны. Ён выдатны перамоўшчык, ён хлопец са стратэгічным мысленнем», - сказаў Трамп.

Ён дадаў, што адразу дамовіліся з Кім Чэн Ынам. Таксама Трамп не стаў адмаўляцца ад сваіх мінулых заяў пра паўночнакарэйскага лідара. На яго думку, без іх перамовы з Кімам маглі б не адбыцца. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт дадаў, што ў перыяды агрэсіўнай рыторыкі ён часам адчуваў сябе «па-дурному», аднак лічыў неабходным яе працягваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0