У Мінску адкрываюцца тры новыя экспрэсныя камерцыйныя маршруты, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

З 13 чэрвеня пачынаюць курсіраваць маршрутныя таксі пад №1107-ТК «ГЦ «Ждановічы» — Сеніца» і №1318-ТК «Плошча Перамогі — Зацань праз Навінкі», а з 14 чэрвеня — № 1152 «ДС «Лошыца-2» — Камароўскі рынак».

Працаваць на гэтых кірунках выказалі жаданне самі перавозчыкі, адзначаюць у ГУ «Сталічны транспарт і сувязь», і пакуль невядома, ці будуць гэтыя маршруты запатрабаваныя пасажырамі.

На №1107 будуць курсіраваць 10 мікрааўтобусаў, інтэрвал іх руху складзе 13—14 мін.; на №1152 — 7 машын з інтэрвалам 12—14 мін., на №1318 — 5, інтэрвал — 12—14 мін.

Са схемамі новых маршрутаў можна азнаёміцца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0