Адна з вядучых судовых фігур Злучанага Каралеўства, былы першы Вярхоўны суддзя судоў Англіі і Уэльса лорд Гары Кэнэт Вулф быў прызначаны галоўным суддзёй новага камерцыйнага суда ў Казахстане, разам з васьмю іншымі суддзямі і старшымі юрыстамі з Вялікабрытаніі, перадае «Новое время».

Гэты суд створаны ўслед за аналагічнымі судамі ў такіх краінах, як Сінгапур, Ганконг, Дубай, Абу-Дабі і Катар у рамках праграмы мадэрнізацыі з удзелам Міжнароднага фінансавага цэнтра Астаны (МФЦА), з перспектывай зрабіць яго вядучым фінансавым цэнтрам у Цэнтральнай Азіі.

mfa.gov.kz

mfa.gov.kz

Усе суддзі будуць з Вялікабрытаніі, у сваёй працы яны будуць кіравацца заканадаўствам МФЦА, якое, па сутнасці, з'яўляецца брытанскім агульным правам — «Тым, у чым яны (казахстанцы — рэд.) наогул не маюць досведу», — адзначыў Вулф.

Суд быў адкрыты ў пачатку гэтага года, першапачаткова вялікая частка працы ўключала ў сябе падрыхтоўку мясцовых судовых органаў і адвакатаў. Ён будзе ўключаць суд першага ўзроўню і апеляцыйны суд, у якім лорд Вулф будзе часам засядаць. Таксама будзе паскорана працэдура для невялікіх скаргаў. Будуць разглядацца стандартныя камерцыйныя і дагаворныя спрэчкі.

Суддзі будуць наведваць Казахстан пяць разоў на год. Усе яны былі прыведзены да прысягі на адпаведнай цырымоніі, прычым прысяга была падобнай на прысягу ў Вялікабрытаніі. Быў распрацаваны адмысловы дызайн мантый, яны ўключаюць блакітны і залаты колеры рэспублікі.

«Суд будзе прасоўваць англійскае камерцыйнае права і прызнанне важнасці вяршэнства закона, — кажа Вулф. — Ён стварае сувязі паміж краінай ва Усходняй і Цэнтральнай Азіі, якая хутка развіваецца, і Вялікабрытаніяй, таму яны будуць звяртацца да нас па параду і кіраўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0