На кіраўнікоў грамадскага аб'яднання «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» завялі крымінальную справу паводле артыкула 233 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута Павел Бука, у кватэры якога следчыя правялі ператрус, паведамляе Радыё Свабода.

«Абвясьцілі, што справу завялі ў сакавіку 2018, але пастанова пра завядзенне была прад'яўлена толькі ў чэрвені, а да таго, з сакавіка 2017, трывала праверка. Нам ставяць у віну незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць з даходам ажно на 30 тысяч рублёў. Зноў пачалі цягаць на допыты лектараў і слухачоў, вось і ў маёй кватэры правялі ператрус. Нічога не забралі, але робяць усё, каб знайсьці хоць якія доказы нашай віны. Раней нават праектар забіралі для праверкі. Але мы настойваем, што працавалі законна, вялі выключна грамадскую дзейнасць, і ўсе дакументы ў нас спраўныя. Мы чыталі бясплатныя лекцыі, якія не патрабуюць ліцэнзавання», — распавёў Свабодзе Павал Бука.

Лекцыі для праграмістаў наведвалі некалькі дзясяткаў чалавек. Але ў траўні мінулага году лекцыі былі спыненыя. Напярэдадні працай інстытуту зацікавіліся сьледчыя з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю, лектараў і слухачоў курсу праграмаваньня пачалі выклікаць на размовы. Цягам амаль года цягнулася праверка, якая, як цяпер высьветлілася, прывяла да крымінальнай справы.

«Пры гэтым нам за год тройчы дасылалі лісты, у якіх паведамлялі, што ў нашых дзеяньнях няма складу злачынства», — адзначае Павал Бука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?