Пра выпадак распавяла kraj.by памочнік пракурора Валожынскага раёна Надзея Радзевіч.
— Маладому чалавеку ўжо споўнілася 18 гадоў, але на момант здзяйснення злачынства было 17, — кажа яна. — Здарэнне адбылося ў адной з вёсак Валожыншчыны. Дзяўчынка з добрай сям'і, вучыцца ў мясцовай школе. Хлопец, ураджэнец і грамадзянін Расіі, жыў у сваёй цёткі ў той жа вёсцы. У канцы снежня 2017 года ў драўлянай прыбіральні ён здзейсніў са школьніцай дзеянні сэксуальнага характару, прычым рабіў ён гэта насуперак яе волі і карыстаючыся бездапаможным станам дзяўчынкі.
Калі распачалі крымінальную справу, высветлілася, што абвінавачваны пастаянна прыходзіў у школу, дзе вучылася пацярпелая, нягледзячы на прапускны рэжым, і кантактаваў з іншымі школьнікамі.
Зараз высвятляюцца магчымыя супрацьпраўныя дзеянні маладога чалавека ў адносінах да іншых навучэнцаў.
Абвінавачаны да суда знаходзіцца ў камеры СІЗА. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Злачынства караецца пазбаўленнем волі ад 8 да 15 гадоў.