13.06.2018 / 12:13

Названы найлепшы беларускі альбом за апошняе дзесяцігоддзе 4

Аўтары праекта Experty.by, у межах якога за 10 гадоў было адрэцэнзавана больш за 500 беларускіх дыскаў, на развітанне склалі рэйтынг найлепшых беларускіх альбомаў апошняга дзесяцігоддзя.

У галасаванні бралі ўдзел штатныя эксперты за ўсе дзесяць гадоў існавання праекта: пачынаючы з квартэта заснавальнікаў (Зміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Алег Клімаў, Дзмітрый Падбярэзскі), працягваючы тымі, хто далучыўся да праекта пазней (Конрад Ярафееў, Ягор Цывілька, Аляксандр Чарнуха, Мікалай Янкойць).

Рэйтынг узначаліў альбом інструментальнага трыа Port Mone «Thou», выдыдзены ў 2014 годзе. На другім месцы — этна-трыа «Троіца» з дыскам «Зімачка» (2011). У пяцёрку таксама трапілі працы пост-фолк-метал гурта Re1ikt «Лекавыя травы» (2015), пост-панк-гурта «Петля пристрастия» «Всем доволен» (2009) і неіснуючага ўжо «Ляпіса Трубяцкога» «Веселые картинки» (2011).

— 13 чэрвеня 2008 года адкрыўся сайт Experty.by, і роўна 10 гадоў пасля мы яго замарожваем. На сайце застаецца вялікая база рэцэнзій і музыкі. Эпізадычна будуць абнаўляцца сацсеткі праекта, але хутчэй у рэжыме «ўзгадваючы найлепшыя альбомы». Дзякуй усім аўтарам, музыкам і чытачам. Сыходзім у бестэрміновы адпачынак, — патлумачыў кіраўнік праекта Зміцер Безкаравайны.

Топ-10 найлепшых беларускіх альбомаў 2008—2017

  1. Port Mone «Thou» (2014)
  2. Троіца «Зімачка» (2011)
  3. Re1ikt «Лекавыя травы» (2015)
  4. Петля пристрастия «Всем доволен» (2009)
  5. Ляпис Трубецкой «Веселые картинки» (2011)
  6. Лявон Вольскі «Грамадазнаўства» (2014)
  7. Tonqixod «Прадмова» (2014)
  8. Серебряная свадьба «Laterna Magica» (2012)
  9. Akute «Не існуе» (2012)
  10. Петля пристрастия «Мода и облака» (2016)
10
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
13.06.2018 / 12:59
Shuma - адзіны беларускі гурт, які робіць сапраўдную якасную музыку. Уся надзея толькі на іх. 
1
Андрэй / Адказаць
13.06.2018 / 13:06
Дзякуй, трэба будзе паслухаць.
0
Алесь / Адказаць
13.06.2018 / 16:08
 Раю спадарству паслухаць Vuraj, вельмі ўнікальны беларускі праект
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру