Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК

Па яго словах, цырымонію адкрыцця чэмпіянату свету па футболе ў Расіі плануюць наведаць кіраўнікі розных дзяржаў. Ужо сёння плануюцца сустрэчы Пуціна з прэзідэнтамі Азербайджана, Руанды, Балівіі, прэм'ер-міністрамі Лівана і Арменіі.

У Маскву таксама прыбудуць лідары Казахстана — Нурсултан Назарбаеў, Беларусі — Аляксандр Лукашэнка, Абхазіі — Рауль Хаджымба, а таксама кіраўнікі Кыргызстана, Малдовы, Панамы, Таджыкістана, Узбекістана.

Па словах Пяскова, усе яны наведаюць адкрыццё турніру 14 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0