Беларускі ўнівэрсітэт імя Ніла Гілевіча з верасьня распачынае курсы падрыхтоўкі да цэнтральнага тэставання, піша Радыё Свабода.

Пра гэта паведамілі заснавальнікі падчас прэзентацыі збору матэрыялаў Міжнароднай канферэнцыі «Нацыянальны ўніверсітэт у ХХІ стагоддзі: місія і выклікі»

«Наш універсітэт будзе таксама займацца выдавецкай дзейнасцю і іншымі накірункамі. Курсы будуць беларускамоўныя, замежныя мовы будуць выкладацца праз беларускую, — заявіў рэктар універсітэта Алег Трусаў. — Гэтаксама, як гэта плануецца і ў навучальным працэсе: беларускамоўнае навучанне з выкладаннем шэрагу дысцыплін на замежных мовах — так, як у большасці прэстыжных універсітэтаў, калі траціна дысцыплін на старэйшых курсах выкладаецца на замежных мовах. Уся неабходная навукова-выкладчыцкая база для гэтага ў нас ёсць».

Паводле Трусава, штат выкладчыкаў Беларускага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча будзе фармавацца пасля атрымання ліцэнзіі на выкладанне.

Універсітэт прайшоў дзяржаўную рэгістрацыю 15 сакавіка 2018 году. 12 чэрвеня ў Міністэрстве адукацыі Беларусі прайшлі перамовы аб наданні ліцэнзіі на выкладанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0