13.06.2018 / 12:36

Паркоўка ў мінскім аэрапорце даражэе ўдвая 7

З 15 чэрвеня доўгатэрміновая ахоўваемая стаянка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» падаражае ўдвая.

Калі раней стаянка на суткі каштавала 6 рублёў, то цяпер цана ўзрасце да 12 рублёў. Стаянка на тыдзень даражэе з 30 да 60 рублёў.

Гаворка вядзецца пра буйную стаянку, якая знаходзіцца справа ад заезду ў аэрапорт. У летнія месяцы, калі з Мінска вылятала шмат турыстаў, яна стаяла перапоўненай, заехаць на яе часцяком было немагчыма.

Разам з тым злева ад аэрапорта застаецца бясплатная неахоўваемая стаянка.

Чытайце таксама: Аэрапорт не будзе падвышаць цэны на аўтастаянку

БЮ

1
Анцiк / Адказаць
13.06.2018 / 13:57
раней было выгадней прызджаць на машыне и ставиць. цяпер атрымливаецца танней на такси
0
Guinness / Адказаць
13.06.2018 / 14:12
Калі ўжо гэтыя "ненатуральныя" манапалісты зробяць чыгунку для аэрапорта?
паўтаруся - не да поля, не да Смалявічаў, а да аэрапорта, 
0
Мулла Омар / Адказаць
13.06.2018 / 14:22
А морда не треснет?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру