13.06.2018 / 12:52

Названы найлепшы мультфільм усіх часоў 27

Партал USA Today склаў рэйтынг з сотні найлепшых анімацыйных стужак усіх часоў. Лідарам спісу стала поўнаметражнае анімэ «Магіла светлячкоў» 1988 года.

Мультфільм японскага рэжысёра-мультыплікатара Ісаа Такахата заснаваны на рамане Акіюкі Насакі і распавядае гісторыю падлетка Сэйты і яго малодшай сястры Сэцука, бацькі якіх загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Крытыкі называлі «Магілу светлячкоў» адным з найвялікшых фільмаў пра вайну ў гісторыі. Такахата памёр у красавіку 2018 года.

На другім месцы аказаўся мультфільм «Галаваломка» 2015 года пра 11-гадовую школьніцу і эмоцыі ў яе галаве. Трэці радок дастаўся трэцяй частцы «Гісторыі цацак», рэліз якой адбыўся ў 2010 годзе.

5
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
13.06.2018 / 13:11
"Магіла светлячкоў" - так. 
Но другое месца - якая галаваломка? "Фантазія" Дыснея. Аўтары на 50 год наперад заклаў усе асноўныя клішэ і вобразы. 
Ну і любая стужка Міядзакі - ад "Тотара" да "Ветру" - значна лепей усіх "гісторый цацак" разам узятых. З "сучасных" амерыканскіх стужак можна выдзеліць "Кароль Леў" і першага "Шрэка".    
1
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
13.06.2018 / 13:15
У СССР выбітныя стужкі былі кароткімі. 
А вось зробленая ў ЧССР  "Фантастычная планета" Лару і Тапара - гэта абсалютна лепшая эпічная анімацыя вытворчасці соцлагеру.
3
Спартак / Адказаць
13.06.2018 / 13:19
Говорить про лучший мультик ( книгу, песню, картину, скульптуру и т.д. ) это полная чушь. Говорить можно про то, что 2+2=4.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру