13.06.2018 / 13:35

Мужчына купіў 40 літраў афарбаванага паліва, а пры спробе абмяняць яго папаўся даішнікам 1

Інспектары Жыткавіцкай ДАІ знаходзіліся на АЗС №45 горада Жыткавічы, калі іх увагу прыцягнуў аўтамабіль, кіроўца якога пры дапамозе карт-чыпа запраўляў транспартны сродак.

Як пазней высветлілася, 47-гадовы мужчына за пару дзён да гэтага набыў у незнаёмага мужчыны біядызельнае паліва паблізу АЗС №6 Петрыкава для ўласных патрэб. Лепшага выкарыстання, як абмяняць на звычайнае дызельнае паліва, не прыдумаў, таму звярнуўся да работніка аднаго з мясцовых прадпрыемстваў, той у дапамозе не адмовіў. Работнікам аказаўся 57-гадовы мужчына, які пасля атрымання афарбаванага паліва даў 47-гадоваму мужчыну карт-чып і пароль ад яго для запраўкі палівам, паведамляе ДАІ Гомельскай вобласці.

«У дачыненні да грамадзян на дваіх было складзена тры адміністрацыйныя пратаколы, з іх два — па артыкуле 10.5 КоАП РБ і адзін — па артыкуле 12.30 КоАП РБ», — паведамілі ў ДАІ.

0
bane / Адказаць
13.06.2018 / 22:59
анічоча не зразумел ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру