ria.ru

ria.ru

У некаторых гарадах і раёнах Крыма знікла электраэнергія. Па дадзеных крыніц «Крымінфарм», без святла застаўся ўвесь паўвостраў.

У Сімферопалі і Севастопалі ўзніклі праблемы з сотавай сувяззю. У Севастопалі не працуюць банкі і тэрміналы аплаты, няма электрычнасці ў гандлёвых цэнтрах і прыватных дамах. У Сімферопалі з-за выключаных святлафораў ўтварыліся заторы.

Прычынай адключэння электраэнергіі на Крымскім паўвостраве стала аварыя на падстанцыі «Тамань» у Краснадарскім краі.

Пазней падача электраэнергіі ў Крым была адноўленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0