13.06.2018 / 16:07

Тэрміны адключэння гарачай вады могуць скараціць да пяці дзён 8

Міністэрства ЖКГ сумесна з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі разглядае магчымасць скарачэння тэрмінаў планавага адключэння гарачага водазабеспячэння для спажыўцоў, паведамляе mlyn.by.

Адключэнне праводзіцца штогод у летні перыяд і доўжыцца не больш за 14 дзён. Пра гэта паведаміў 13 чэрвеня начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і СМІ профільнага ведамства Генадзь Аксціловіч.

- Мы праводзім адпаведную працу, каб гэтыя тэрміны былі скарочаныя ў перспектыве да аднаго тыдня і нават да пяці дзён.

Такія магчымасці ў нас ёсць, — сказаў прадстаўнік міністэрства ЖКГ.

1
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
13.06.2018 / 16:15
На самой справе трэба 2 разы па 4-6 гадзін, проста ў нас сістэма неправільная. У большасці раёнаў проста няма 2-гой цеплатрасы, г.зн. калі нешта здараецца з асноўнай - увесь раён жыві як хочаш. 
Бо ў саўку строяць усё так - адна вуліца, адна лінія электрычнасці, адна цеплатраса. А цяпер дзівяцца, чаму ж у Мінску заторы, веерныя адключэнні і на 2 тыдні выключаюць гарачую ваду. Бо эканомяць на народцы. 
0
LMI / Адказаць
13.06.2018 / 16:39
Ну зразумела што тое магчыма. Папросту трэба скараціць 7 дзен дурня валяньне, вось вам і тыдзень на працу
0
гвардыі радавы / Адказаць
13.06.2018 / 16:58
У дамах,што на праспекце Пераможцаў, дзе жывуць ,,яны,, усе як павінна быць - адзін тыдзень,ато б ...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру