Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сваім указам зноў прызначыў Уладзіслава Суркова памочнікам кіраўніка дзяржавы.

Адпаведны ўказ ад 13 чэрвеня апублікаваны на сайце Крамля.

У той жа час, пра сферу адказнасці Суркова на гэтай пасадзе не паведамляецца.

Нагадаем, раней журналісты расійскага телеграм-канала Незыгарь выказалі здагадку, што Уладзіслаў Суркоў, які з'яўляецца шэрым кардыналам Крамля, можа стаць наступным паслом Расіі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0